Чатыры беларускі будуць змагацца за п'едэстал у гонцы праследавання на заключным этапе Кубка свету па біятлоне

20 марта 2021
Адразу чатыры беларускі сёння будуць змагацца за п'едэстал у гонцы праследавання. 

Заключны этап Кубка свету па біятлоне гэтымі днямі прымае шведскі Эстэрсунд. 11-я стартавая пазіцыя ў нашай алімпійскай чэмпіёнкі Дзінары Алімбекавай, яна пойдзе на дыстанцыю праз 26 секунд пасля лідара - нарвежкі Тырыль Экхаф. Зрэшты, навязаць барацьбу скандынаўцы ёсць добрыя шанцы і ў іншых беларусак: Ганна Сола - 13-я, 18-я - Ірына Крыўко, 29-я - Алена Кручынкіна. 

Прамая трансляцыя гонкі пачнецца ў 14:05 на "Беларусь 5". 

У 17:05 - старт мужчынскага пасьюта. Тут лепшы з беларусаў - Антон Смольскі - ён будзе стартаваць 17-м. Таксама ў гонку праследавання па выніках спрынту адабраліся Сяргей Бачарнікаў і Максім Варабей. Завершыцца ж заключны этап Кубка свету заўтра мас-стартамі.