Чацвёрты этап Кубка свету па біятлоне стартаваў у нямецкім Аберхофе

4 января 2018

Праграму спаборніцтваў адкрыў жаночы спрынт. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава сышла на дыстанцыю чацвёртай, яна ўжо фінішавала. Пакуль лідар нашай каманды на 5 месцы.

У Надзеі Скардзіны - 20-ы нумар. Ірына Крыўко - 46-я, а Надзея Пісарава - 59-я. Таксама бяжыць Дзінара Алімбекава - у яе 80-ы стартавы. Прамую трансляцыю ў гэтыя хвіліны вядзе тэлеканал "Беларусь 5". За вынікамі гонкі сочыце ў наступных выпусках навін.