Чацвёрты дзень чэмпіянату Еўропы па сучасным пяцібор'і

21 июля 2017

Сёння ў Мінску і Ратамцы стартуюць індывідуальныя спаборніцтвы ў мужчын. Па выніках адбору ў фінал турніру патрапяць 36 лепшых спартсменаў. За беларускую каманду выступяць Мікалай Гаяноўскі, Павел Ціханаў, Ілья Палазкоў і Кірыл Касьянік. Фінал у мужчын пройдзе паслязаўтра, заўтра медалі разыграюць жанчыны. Завершыцца форум у панядзелак змяшанай эстафетай.