Чвэрцьфінальныя матчы Лігі чэмпіёнаў глядзіце на "Беларусь 2" і "Беларусь 5"

4 апреля 2018

Чвэрцьфінальная стадыя футбольнай Лігі чэмпіёнаў працягнецца сёння двума паядынкамі.

У англійскім дэрбі сыдуцца "Ліверпуль" і "Манчэстэр Сіці". У гэтым сезоне ў Прэм'ер-лізе каманды сустракаліся двойчы, і абодва разы перамога даставалася "Ліверпулю". Прамая трансляцыя матча на "Беларусь 5" - сёння ў 21:40.

Паралельна на "Беларусь 2" - сустрэча "Барселоны" і "Ромы". Сіне-гранатавыя ў Лізе чэмпіёнаў не прайграюць дома ўжо 25 матчаў запар. А вось італьянцы да чвэрцьфіналу даходзілі двойчы ў гісторыі. І на гэтым іх шлях на турніры сканчаўся.