Чацвёра беларусаў прымуць удзел у індывідуальнай гонцы чэмпіянату свету па біятлоне

19 февраля 2020
Чэмпіянат свету па біятлоне ў італьянскім Антхольцы - сёння мужчынская індывідуальная  гонка. На 20-кіламетровую дыстанцыю выйдуць і чацвёра беларусаў - Сяргей Бачарнікаў, Антон Смольскі, Раман Ялётнаў і Максім Варабей. Усяго ж за медалі пазмагаюцца 105  страляючых  лыжнікаў.  Нагадаем, менавіта па выніках сённяшняй гонкі будзе вызначаны састаў удзельнікаў на мас-старт. "Беларусь 5"  пакажа "індывідуалку" ў прамым эфіры. Пачатак трансляцыі з Антхольца ў 16:05.