Ушаноўванне медалістаў трэцяй летняй юнацкай Алімпіяды прайшло ў штаб-кватэры НАК

15 ноября 2018

Крок да галоўнай мары - трапіць і перамагчы на Алімпійскіх гульнях! Спартсмены, якія вярнуліся з трэцяй летняй юнацкай Алімпіяды, расказалі, што спаборніцтвы ў Буэнас-Айрэсе матывавалі на далейшую працу. Ушаноўванне, якое адбылося па даручэнні Прэзідэнта Беларусі, сёння прайшло ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Узнагароды юным беларускім медалістам уручылі міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук і віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Андрэй Асташэвіч.

Нагадаем, з дзевяці медалёў на юнацкай Алімпіядзе два залатыя - на рахунку дзюдаіста Арцёма Коласава, у асабістым і камандным турніры серабро ў Анастасіі Шкурдай - у плаванні. Івана Брынзы - у акадэмічным веславанні, і ў штурхальніцы ядра - Лізаветы Дорц.