Сяргей Чэрнік і Міхаіл Гардзяйчук з-за траўм не згуляюць у Cуперкубку Беларусі па футболе супраць футбольнага клуба Мінск. Галкіпер сёння трэніраваўся, аднак у суботу трэнерскі штаб БАТЭ вырашыў яго не задзейнічаць. Напярэдадні паядынку футбалісты выказалі меркаванне, што месца правядзення матча выбрана няўдала.
Паядынак, нагадаем, адбудзецца ў суботу ў футбольным манежы. Пачатак а 16-й гадзіне.














