Праз некалькі хвілін у "Алімпік Медал Плаза" пачнецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў жаночай эстафеты

23 февраля 2018

Наша зборная ўчора выйграла золата. Гучная перамога Дар'і Домрачавай, Надзеі Скардзіны, Ірыны Крыўко і Дзінары Алімбекавай дазволіла беларускай камандзе падняцца на 13-е месца ў медальным заліку. Усяго ў актыве зборнай - тры медалі, у тым ліку золата Ганны Гуськовай у фрыстайле і серабро Дар'і Домрачавай у мас-старце. Такім чынам, цырымонію ўзнагароджання глядзіце ў 13:10 на "Беларусь 1" і "Беларусь 5".