Праз два дні ў Мінску стартуе чэмпіянат свету па баскетболе сярод дзяўчат да 17 гадоў

19 июля 2018

Задача мінімум - трапіць у васьмёрку наймацнейшых. Ужо праз два дні ў Мінску стартуе чэмпіянат свету па баскетболе сярод дзяўчат да 17 гадоў. У сталіцу ўжо прыбылі амаль усе 16 зборных. На групавым этапе беларускі сустрэнуцца з Францыяй, Японіяй і Калумбіяй. Адзначым, на заключным этапе падрыхтоўкі траўмы атрымалі вядучыя гульцы Ірына Краўчанка і Яна Галякова. Тым не менш наша зборная гатовая змагацца і без двух лідараў.

Планетарны турнір пройдзе з 21 па 29 ліпеня, прымаць матчы будуць мінскі Палац спорту і арэна "Фалькон Клаб". Уваход на ўсе гульні свабодны.