Праз два дні ў Мінску стартуе чэмпіянат свету па баскетболе сярод дзяўчат да 17 гадоў

19 июля 2018

Задача мінімум - трапіць у васьмёрку мацнейшых. Праз два дні ў Мінску стартуе чэмпіянат свету па баскетболе сярод дзяўчат да 17 гадоў. У сталіцу прыбылі амаль усе 16 зборных. На групавым этапе беларускі сустрэнуцца з Францыяй, Японіяй і Калумбіяй. На заключным этапе падрыхтоўкі траўмы атрымалі вядучыя ўдзельніцы каманды Ірына Краўчанка і Яна Галякова. Тым не менш, наша зборная гатова змагацца і без двух лідараў.

Планетарны турнір пройдзе з 21 па 29 ліпеня, прымаць матчы будуць мінскі Палац спорту і Falcon Club. Уваход на спаборніцтвы свабодны.