Чэмпіёнам Расіі па футбольным фрыстайле стаў гамяльчанін

7 декабря 2013

Улад Касцючэнка апынуўся адзіным футбольным жанглёрам, які прыехаў з нашай краіны ў Каломну на чэмпіянат па футбольным фрыстайле РЫА і даказаў, што адзін у полі таксама воін.


Вольга Халадовіч павіншавала земляка з перамогай. На такія ўрокі фізкультуры яны гатовыя хадзіць сем дзён на тыдзень. Майстар-клас ад чэмпіёна Беларусі па футбольным фрыстайле - гэта галавакружны набор трукаў і магчымасць паспрабаваць свае сілы ў жангляванні мячом.


Парада ад чэмпіёна: футбольны фрыстайл пад сілу асвоіць кожнаму. Трэба толькі мець жаданне і ўпарта трэніравацца. Вось адзін з самых простых трукаў. Атрымліваецца. Улад Касцючэнка сярод фрыстайлістаў асоба вядомая. Віртуозна валодае мячом і гатовы дзяліцца сваім вопытам з фрыстайлістамі-пачаткоўцамі. Стаў героем праекта Белтэлерадыёкампаніі Нашы. І зноў ён пад прыцэлам відэакамеры. Гэтым разам пасля спаборніцтваў па футбольным фрыстайле ў Каломне. Там Улад Касцючэнка абышоў расійскага чэмпіёна і стаў пераможцам турніру.


Актыўны і мэтанакіраваны, ён не збіраецца спыняцца на дасягнутым. Трэніруецца па некалькі гадзін чатыры разы на тыдзень, каб паспрабаваць свае сілы на ўкраінскім чэмпіянаце па футбольным фрыстайле. Ён пройдзе ў канцы года ў Кіеве.