Чэмпіянат стронгранменаў прайшоў у Мінску

3 октября 2016

У Мінску другі раз прайшоў чэмпіянат стронгранменаў. На тытул сёлета прэтэндавалі і дзяўчаты. Арганізатары прапанавалі на выбар дзве дыстанцыі - small і medium. Падняцца ў гару, ухіл якой дасягаў 60 градусаў, спусціўшыся, прарабіць такі ж шлях з 25-кілаграмовым мяшком на плячах, пераскочыць перашкоду, прабегчы па балоце і да поясу ў вадзе, па ланцугах ускараскацца на сцяну, а перад фінішам яшчэ сем стагоў.

Кожны ўдзельнік на фінішы атрымліваў памятны медаль. Пераможцамі забегу сталі Сяргей Белабровік у катэгорыі medium, у катэгорыі small - Дзмітрый Гідлеўскі і Надзея Саракапыт, "Волат" - лепшая каманда.