
Сённяшні выпуск рубрыкі “Матчбол” поўнасцю прысвечаны чэмпіянату краіны па біатлоне. Праз два тыдні зборная Беларусі адправіцца ў Аўстрыю. А зараз пра тое, як нашы біатланісты жывуць тут, у Раўбічах.
Увогуле спартыўны комплекс на поўначы Мінскага раёна стаў другім домам для Нацыянальнай зборнай Беларусі па біятлоне ўжо шмат гадоў таму. Аднак гэтае межсезонне ўсё роўна адрозніваецца ад любога іншага, таму што нашы атлеты больш за паўгода знаходзяцца ў Раўбічах, і па вядомых прычынах не едуць на зборы за мяжу. Тым не менш, біятланісты адчуваюць тут сябе вельмі добра.
Сам чэмпіянат Беларусі па летнім біятлоне быў разбіты на два дні. Спачатку спартсмены выяўлялі мацнейшага ў спрынтарскіх гонках. Сярод хлопцаў роўных не было ўчарашняму юніёру, які толькі асвойваецца сярод асноўнай зборнай Беларусі. Дзмітрый Лазоўскі быў першым.

Сярод дзяўчат спрынт вельмі моцна правяла алімпійская чэмпіёнка Дзінара Алімбекава. Таксама на подыум падняліся іншыя лідары нашай каманды – Алена Кручынкіна і Ганна Сола.
У другі дзень чэмпіянату таксама гонкі атрымаліся вельмі напружанымі. Сярод дзяўчат Дзінара Алімбекава доўга была лідарам, але апошняя стральба атрымалася няўдалай – два штрафныя кругі. За гэты час яе абышла Алена Кручынкіна, якая і выйграла гонку.
А вось сярод хлопцаў вызначыўся Антон Смольскі, даказаўшы, што ён можа ў наступным сезоне паказваць вельмі высокі вынік на этапах Кубка свету.
Пасля спаборніцтваў усе біятланісты атрымалі некалькі дзён адпачынку. Ну а потым настае час апошніх двух месяцаў падрыхтоўкі перед стартам у доўгачаканым сезоне.













