Чэмпіянат па футболе працягваецца ў Беларусі

1 июня 2020
Першае брэсцкае дэрбі застаецца за дзеючым чэмпіёнам! Навічок Вышэйшай лігі  "Рух" адкрыў лік у матчы 11-га тура, але ў адказ на дакладны ўдар Абдулае Дыяло "Дынама" забіла 4 мячы: дубль у Паўла Савіцкага, Сяргей Кісляк і Дзяніс Лапцеў вызначыліся па разе 4:1. 

БАТЭ ў Барысаве мацнейшае за "Іслач" 1:0 - Неманья Міліч забівае з пенальці. У "ваўкоў" у сярэдзіне другога тайма быў выдалены Мамо Янсанэ, а ў канцоўцы сустрэчы прамую чырвоную картку атрымаў Аляксей Янушкевіч. 

Барысаўчане ж павялічылі адрыў ад найбліжэйшага праследавальніка. "Энергетык-БДУ" згуляў у звышвыніковую нічыю з "Віцебскам" 3:3 і адстае ад лідара на тры балы.