На чэмпіянаце свету па біятлоне сярод юніёраў сёння насычаны дзень! Адразу чатыры гонкі праследавання ў праграме буйнога старту. Дзве з іх ужо завяршыліся: сярод дзяўчат, маладзейшых за 19 гадоў, лепшай стала славенка Лена Рэпінц - яна ж напярэдадні перамагла і ў спрынце. Лепшая з беларусак Юлія Кавалеўская з пяццю промахамі - 20-я, на дзесяць радкоў ніжэй Вікторыя Шашкова - у яе шэсць незакрытых мішэняў. Сярод юніёрак - тут узрост удзельнікаў ад 19 да 21 года - залаты дубль аформіла Эмі Басерга са Швейцарыі. Дар'я Кудаева з адным промахам змагла перамясціцца з 32 на 10 пазіцыю, Наталля Карніцкая на фінішы - 26-я, Аліна Пільчук, якая стартавала 14-й, апусцілася на 34 месца з-за няўдалай стральбы - 7 стрэлаў у малако. У 16 гадзін на лыжню выйдуць юнакі, а праз гадзіну - юніёры. Заключную гонку дня ў прамым эфіры пакажа "Беларусь 5".
Чэмпіянат свету сярод юніёраў працягваецца ў Аўстрыі
3 марта 2021













