Чэмпіянат свету зноў едзе ў Беларусь

21 мая 2017

Мы вяртаемся да гучнай спартыўнай і іміджавай перамогі нашай краіны. У Мінск ізноў прыедуць наймацнейшыя хакейныя дружыны планеты.

Хто ж прыме чэмпіянат свету па хакеі 2021 года, на тыдні вызначалі ў нямецкім Кёльне. Наша краіна падавала заяўку сумесна з Латвіяй, у саперніках жа фігуравала Фінляндыя.

І галасаванне выйшла ўпартым, не горшым за баталіі на лядовай арэне. Прыйшлося нават ужыць, што называецца, дадатковы час.

Дасягненне, вядома, сур'ёзнае, і некалькі падсаладзіла горкую пілюлю ад выступлення нашай каманды на цяперашнім чэмпіянаце свету. Дарэчы, у тым ліку і фінам мы там саступілі.

Так, прыемных эмоцый у балельшчыкаў было няшмат. На тыдні аб хакеі гаварылі і ў Палацы Незалежнасці. Прэзідэнту прапанавалі новую канцэпцыю развіцця хакейнага клуба "Дынама-Мінск". Адным з кірункаў з'яўляецца поўная адмова ад паслуг легіянераў, у тым ліку - у трэнерскім штабе. Прычым здарыцца гэта можа ўжо ў найбліжэйшым сезоне. Дэталёва аб хакеі на вышэйшым узроўні будуць гаварыць ужо зусім хутка. Але змяненні ўжо адбыліся. У суботу стала вядома, што Федэрацыю хакея ўзначаліў Сямён Шапіра - губернатар Мінскай вобласці.

А ў Кёльне за хакейным кангрэсам сачыў наш карэспандэнт Станіслаў Ліпскі. Зразумела, хваляваўся за беларускую дэлегацыю. Але не толькі эмоцыі ў яго рэпартажы.

А адразу пасля "Галоўнага эфіру" на "Беларусь 1" - фінальны паядынак чэмпіянату свету Канада - Швецыя.

19 мая 2014-га, групавы этап чэмпіянату свету па хакеі, паядынак Беларусь - Латвія. Найважнейшая гульня для абедзвюх каманд, перамога адной з дружын, па сутнасці, гарантуе выхад у плэй-оф планетарнага форуму, які прымала тады наша краіна. Пры ўзрушаючай 15-тысячнай падтрымцы "Мінск-Арэны" тады беларусы перамаглі 3:1. Той матч балельшчыкам запомніўся масавай бойкай.

Сімвалічна, але факт: роўна праз тры гады, узяўшыся за рукі з латышамі, змагаемся з больш грознай Фінляндыяй, але ўжо за межамі пляцоўкі, у бітве за больш прэстыжную перамогу, чым на лёдзе, - за права правесці ў Мінску і Рызе ЧС 2021 года.

Аб тым, як выдатна беларусы справіліся з арганізацыяй турніру, памятаюць, ды і, у прынцыпе, не могуць забыць як хакеісты, так і балельшчыкі нават цяпер. Тады мы разам устанавілі рэкорд наведвальнасці планетарных форумаў, горад жыў хакеем. Лёс выбару краіны - гаспадыні турніру ў 2021-м вырашалі 109 дэлегатаў кангрэса ІІХФ у Кёльне. Галасаванне праходзіла пасродкам спецыяльнай электроннай сістэмы, адным націскам вось на такі пульт рабіўся выбар - доўжылася галасаванне літаральна тры хвіліны.

Пачуўшы 54:53 на карысць беларуска-латвійскай заяўкі, не спяшаемся радавацца. Аказваецца, каб працэс выбару быў прызнаны легітымным, адзін з кандыдатаў павінен быў атрымаць 55 галасоў (г. з. абсалютная большасць). І ў другім туры Беларусь і Латвія набрала неабходную суму ў 55 галасоў, у апанента было 52.

Разумеючы, што ў момант галасавання пераможца вызначаць усяго пару галасоў, федэрацыя хакея ў заключным прэзентацыйным роліку ў чацвер здзівіла ўсіх зваротам з космасу: Алег Навіцкі, знаходзячыся на арбіце, выступіў у падтрымку беларуска-латвійскага тандэма. Акрамя таго, алімпійскі рэкардсмен па скачках з шастом Сяргей Бубка прыехаў у Кёльн, каб заключныя тры дні да моманту выбару данесці дэлегатам кангрэсу, што беларусы годныя правесці ЧС ізноў, але ўжо ў неалімпійскі год.

Каб перамагчы ў пятніцу, сваю працу ў гэтым кірунку федэрацыя хакея пачала ў 2015-м.

Не быў упэўнены ў перамозе беларусаў нават Уладзіслаў Траццяк.

Узяць каментарыі ў фінскай дэлегацыі ў нас так і не атрымалася, Тэему Сяляне і Саку Койву прадстаўлялі праект апанентаў.

У дзень выбару краіны - гаспадыні ЧС 2021 года па хакеі кёльнскае неба было зацягнута хмарамі, дождж не спыняўся. Пасля паражэння фінскай заяўкі прадстаўнікі краіны Суомі панаракаюць: маўляў, неба плакала, мы з упэўненасцю скажам: гэта былі слёзы радасці.

А ўжо на наступны дзень пасля выбараў была прызначаная справаздачна-выбарная канферэнцыя Федэрацыі хакея Беларусі.

Нягледзячы на заваяванне права правесці ЧС у Мінску і Рызе, усё ж чарговый нявыхад зборнай Беларусі на Алімпійскія гульні ў сукупнасці з вынікамі выступленняў нацыянальнай каманды на двух апошніх чэмпіянатах свету прывёў да перастановы на пасадзе старшыні федэрацыі: Ігара Рачкоўскага змяніў Сямён Шапіра.

Новаму старшыні яшчэ толькі трэба будзе разабрацца, у якой спадчыне яму дасталася беларуская хакейная гаспадарка, але відавочна: Ігар Рачкоўскі з Сямёнам Шапірам былі і застаюцца таварышамі.

Мы ж пакуль атрымліваем асалоду ад усведамлення моманту, што Беларусь і Латвія перамаглі Фінляндыю, і Беларусь заваявала права зноў правесці ЧС. Дзеючы пяцідзённы бязвізавы ўезд у нашу краіну балельшчыкам максімальна спросціць момант прыбыцця ў Мінск, а ў выпадку, калі аматары хакея захочуць застацца ў Беларусі на час усяго планетарнага форуму, то набыты білет заменіць візу на ўсе 16 дзён. Дарэчы, чэмпіянат стартуе 7 мая і завершыцца 23-га. Паўфіналы і фінал пройдуць у нашай краіне.