Яго выйграла самая бясстрашная спартсменка Яна Несцерава. Яна выступае ў хайдайвінгу - гэта вышынныя скачкі ў ваду. Пры гэтым Несцерава паўтарыла свой вынік, які паказала на дэбютным для дысцыпліны чэмпіянаце свету ў Казані 2 гады таму.
А лідары зборнай па плаванні штурмавалі сёння паўфіналы. Аляксандра Герасіменя змагалася за фінал на сваёй кароннай дыстанцыі 50 метраў вольным стылем і выйшла ў вырашальны заплыў з восьмым вынікам. Павел Санковіч кваліфікаваўся ў фінал з шостым часам - 50 метраў на спіне. Барацьба за медалі разгорнецца заўтра. Акрамя таго, наша мужчынская чацвёрка выйдзе на старт змяшанай эстафеты 4 па 100 метраў. Прамыя трансляцыі з чэмпіянату свету вядзе тэлеканал "Беларусь 5".













