Чэмпіянат свету па верталётным спорце збярэ на Баравой лепшыя экіпажы планеты

24 июля 2018

Cёння пад Мінскам стартуе 16-ы чэмпіянат свету па верталётным спорце. Цырымонія адкрыцця пройдзе на аэрадроме Ліпкі, а галоўныя спаборніцтвы адбудуцца ў Баравой. Увесь гэты тыдзень сваё майстэрства будуць дэманстраваць амаль 40 экіпажаў з васьмі краін. Адкрые чэмпіянат пілатажная група нацыянальнай зборнай Беларусі на верталёце Як-55. У складзе нашай каманды і два жаночыя экіпажы. А на выхадныя ўсіх прыхільнікаў авіяспорту чакае традыцыйны фестываль ПРАНЕБА, які здзівіць відовішчнымі верталётнымі гонкамі і начнымі гонкамі дронаў.