Чэмпіянат свету па танкавым біятлоне стартаваў

4 августа 2014

Чэмпіянат свету па танкавым біятлоне стартаваў на падмаскоўным палігоне Алабіна. У спаборніцтвах прымаюць удзел экіпажы з 12 краін. Усе каманды будуць ваяваць на танках Т-72Б. Выключэнне зрабілі для кітайскіх вайскоўцаў. Яны прыехалі са сваімі танкамі. Адзначым, упершыню спаборніцтвы па танкавым біятлоне прайшлі год таму. Наша каманда тады заняла трэцяе месца.