Чэмпіянат свету па скачках на батуце праходзіць у Токіа. За медалі паспрачаюцца і беларусы

29 ноября 2019
Першыя камплекты ўзнагарод чэмпіянату свету па скачках на батуце разыграюць сёння ў Токіа. За медалі ў мужчынскім камандным турніры паспрачаюцца і беларусы. Напярэдадні нашы спартсмены прайшлі ў вырашальную стадыю спаборніцтваў з другой сумай балаў. Больш толькі ў кітайцаў. Прамая трансляцыя фінальных спаборніцтваў пачнецца на "Беларусь 5"  у 13:30.