Чэмпіянат свету па лыжнай акрабатыцы

10 марта 2021
Зараз жа перажываем за Ганну Гуськову ў суперфінале чэмпіянату свету ў лыжнай акрабатыцы. Праз лічаныя хвіліны яна выйдзе на схіл у Алматы. У шасцёрку лепшых алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана прабілася з пятым вынікам і зараз рыхтуецца да заключнага скачка. Прамую трансляцыю вырашальных спроб будзе весці таксама спартыўны канал. Адзначым, што Гуськова ўжо забяспечыла камандзе ліцэнзію на Алімпіяду ў Пекін - не імянную. Што датычыцца мужчын, то ніхто  з чацвёркі - Максім Гусцік, Павел Дзік, Станіслаў Гладчанка, Макар Мітрафанаў  - не пераадолеў кваліфікацыю.