Чэмпіянат свету па летнім біятлоне праз 20 гадоў вяртаецца ў "Раўбічы"

21 августа 2019

Сёння спорт-комплекс прыме ўсіх дэлегатаў, спартсмены правядуць прыстрэлку і выпрабуюць трасу. Хоць першая афіцыйная трэніроўка адбудзецца толькі заўтра. У складзе зборнай Беларусі ёсць і алімпійскія чэмпіёнкі: Дзінара Алімбекава і Ірына Крыўко. Усяго на планетарны форум заяўлена 27 краін і каля 300 біятланістаў. У пятніцу ў 9 раніцы пройдзе цырымонія адкрыцця летняга чэмпіянату свету па біятлоне. У праграме спаборніцтваў - супер-спрынт, спрынт і гонкі праследавання. Завершыцца першынство ў нядзелю.