Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы ў памяшканнях у кітайскім Нанкіне перанесены на наступны год

30 января 2020
Праз успышку каранавіруса ў Кітаі адмяняюцца і буйныя міжнародныя спаборніцтвы. Так, чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы ў памяшканнях перанесены на наступны год. У сакавіку гэтага года яго павінен быў прыняць Нанкін. Планетарны форум думалі правесці ў іншых краінах, кандыдаты былі, аднак у выніку вырашылі не рызыкаваць, паколькі пагроза распаўсюджвання віруса і за межамі Паднябеснай усё яшчэ існуе. Дарэчы, да красавіка правядзенне ўсіх спартыўных першынстваў у Кітаі прыпынена.