Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы. 9-ы дзень

5 октября 2019

Ужо сёння на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы беларускія спартсмены паспрабуюць пераадолець кваліфікацыю ў трох дысцыплінах. Анастасія Мірончык-Іванова выступіць у скачках у даўжыню. Эльвіра Герман пазмагаецца за выхад у паўфінал у бегу на 100 метраў з бар'ерамі. Павел Мялешка і Аляксей Каткавец будуць змагацца за фінал у кіданні кап’я. Уладзіслаў Прамаў выйдзе на старт марафонскай дыстанцыі. Прамая трансляцыя чэмпіянату свету пачнецца на "Беларусь 5" у 16:25.