Чэмпіянат свету па футзале прымуць Мінск і Брэст

26 декабря 2013

Чэмпіянат свету па футзале, які пройдзе ў нашай краіне ў 2015 годзе, прымуць Мінск і Брэст. Таксама не выключаецца, што некалькі матчаў пройдуць у раённых цэнтрах: Барысаве, Маладзечне і Пінску. Нядаўна Беларусь наведала інспекцыйная камісія Асацыяцыі сусветнага футзала.


Сяргей Сафонаў, намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футзала:


Паглядзелі ўсе спартыўныя аб'екты. Месцы магчымага пражывання. Засталіся вельмі задаволеныя ўбачаным. Іх вывад адназначны: Беларусь ужо сёння гатовая праводзіць чэмпіянат свету.


За права прыняць чэмпіянат свету Беларусь змагалася з Тайванем і Уругваем. У выніку на нашу карысць сыгралі сіла нацыянальнай зборнай і паспяховы вопыт правядзення вялікіх спаборніцтваў.