Чэмпіянат свету па футболе. Расія і Харватыя. Прамую трансляцыю вядзе "Беларусь 5"

7 июля 2018

Увага аматараў гульні нумар 1 зараз прыкавана да стадыёна "Фішт" у Сочы, дзе ў гэтыя хвіліны праходзіць апошні матч чвэрцьфінальнай стадыі чэмпіянату свету па футболе. На полі зборныя Расіі і Харватыі. А на трыбунах, вядома, аншлаг - амаль 48 тысяч гледачоў. Па вочных сустрэчах харваты тройчы гулялі з расіянамі і ні разу не саступілі. Прычым і на гэтым мундыяле "клетачныя" яшчэ ні разу не прайгралі - чатыры перамогі з чатырох. Прамую трансляцыю вядзе тэлеканал "Беларусь 5". Адзначым, пераможца гэтай пары ў паўфінале 11 ліпеня сустрэнецца з Англіяй. Зараз ідзе першы тайм. Лік не адкрыты.