Чэмпіянат свету па футболе. Расклад трансляцый на 27 чэрвеня

27 июня 2018

Харватыя і ўсё-такі Аргенціна - удзельнікі плэй-оф чэмпіянату свету па футболе ад групы D. Балканцы адолелі Ісландыю 2:1. А Аргенціну выратаваў ад ганьбы на 86-ай хвіліне абаронца Маркас Роха - яго гол прынёс лацінаамерыканцам перамогу над зборнай Нігерыі - 2:1. Такім чынам, у 1/8 Харватыя згуляе з Даніяй, Аргенціна - з Францыяй.

Сёння вызначацца ўдзельнікі плэй-оф ад груп E і F. Мексіканцы сустрэнуцца са шведамі. Прамы эфір на "Беларусь 5" у 16:50. І паралельна на "Беларусь 2" пачнецца паядынак Паўднёвая Карэя - Германія. Сустрэчы групы E запланаваныя на 20:50. Бразільцы згуляюць з сербамі, а швейцарцы з камандай Коста-Рыкі. Нагадаем, агляды ўсіх сустрэч даступныя на YouTube-канале "Беларусь 5" і ў групах АТН у сацыяльных сетках.