Чэмпіянат свету па футболе. Расклад трансляцый на 22 чэрвеня

22 июня 2018

Зборная Харватыі громіць Аргенціну і датэрмінова выходзіць у плэй-оф чэмпіянату свету. 3:0. На 53-й хвіліне лік у паядынку адкрыў Антэ Рэбіч, а на 80-й вызначыўся Лука Модрыч. На 90-й хвіліне кропку ставіць Іван Ракіціч.

2-і тур у групе Д завершыцца сёння матчам паміж зборнымі Нігерыі і Ісландыі. Яшчэ дзве сустрэчы будуць згуляныя ў квартэце E. Бразільцы сустрэнуцца з камандай Коста-Рыкі, а пад канец гульнявога дня паядынак паміж лідарамі групы сербамі і швейцарцамі. Нагадаем, прамыя трансляцыі гульняў глядзіце на тэлеканале "Беларусь 5". Агляды ўсіх сустрэч - на юцюб-канале "Беларусь 5" і ў групах АТН у сацыяльных сетках.