Чэмпіянат свету па футболе. Расклад трансляцый на 21 чэрвеня

21 июня 2018

Зборная Іспаніі мінімальна абгуляла Іран на чэмпіянаце свету па футболе. Заключную сустрэчу другога тура групы В прымала Казань. Адзіны гол балельшчыкі ўбачылі ў другім тайме ад Дыега Косты на 54-й хвіліне. Праз 9 хвілін свой мяч правялі і іранцы, але з афсайду, і ўзяцце варот адмянілі. У выніку Чырвоная фурыя дагнала ў групе Партугалію. У пірэнейскіх каманд па 4 ачкі, а вось Марока пасля другога паражэння на мундыялі пазбаўлены шанцаў на плэй-оф.

Другі тур сёння завершыцца і ў групе С і стартуе ў квартэце D. Так, у першым матчы дня датчане сустрэнуцца з Аўстраліяй - пачатак у 14:50 на "Беларусь 5". Астатнія дзве гульні чацвярга пакажа "Беларусь 2". Спачатку Францыя - Перу, а затым Аргенціна - Харватыя. Агляды ўсіх сустрэч чэмпіянату свету глядзіце на ютуб-канале "Беларусь 5" і ў групах АТН у сацыяльных сетках.