Чэмпіянат свету па футболе. Расклад трансляцый на 17 чэрвеня

17 июня 2018

У заключным матчы трэцяга гульнявога дня на чэмпіянаце свету па футболе зборная Харватыі перамагла каманду Нігерыі, 2:0. Аўтагол нігерыйскага форварда Этэба. Пенальці рэалізаваў Лука Модрыч. Зараз у групе D Харватыя ў лідарах - 3 балы ў актыве. У Аргенціны і Ісландыі па адным пункце.

Сёння ў праграме мундыялю 3 сустрэчы. У групе E будуць згуляныя два матчы. Коста-Рыка і Сербія адкрыюць гульнявы дзень у 15:00. Закрыюць таксама прадстаўнікі Паўднёвай Амерыкі і Еўропы. У 9 вечара адны з фаварытаў цяперашняга чэмпіянату - па версіі букмекераў, бразільцы - згуляюць супраць Швейцарыі. Паміж гэтымі матчамі паядынак квартэта F. Дзеючыя чэмпіёны планеты з Германіі ў "Лужніках" сустрэнуцца з Мексікай. Старт у 18 гадзін. Усе гульні ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5".