Чэмпіянат свету па футболе - 2018. Расклад трансляцый на 20 чэрвеня

20 июня 2018

Напярэдадні зборная нашых усходніх суседзяў адкрывала другі тур чэмпіянату свету па футболе. Матч зрабіў сапраўдны фурор - Расія - Егіпет - 3:1! Першы тайм прайшоў на сустрэчных курсах - па нулях. А ў другім пачалася масіраваная атака Дзюбы і Чарышава. Толькі адзін мяч адыграў Салах з пенальці.

Расія стала першай камандай на гэтым чэмпіянаце свету, якая выйшла ў плэй-оф. Такога ў гісторыі расійскага футбола яшчэ не было. А егіпцяне першымі вылецелі з турніру.

Сёння ж пройдзе яшчэ адзін матч другога тура ў групе "А". Уругвай праэкзаменуе Саудаўскую Аравію. Пачатак у 6 вечара. У квартэце "В" пастараюцца зрушыць Іран з першага месца - Іспанія і Партугалія. І калі першыя гэта будуць рабіць у вочным супрацьстаянні - у 9, то Крышціяну Раналду і кампанія - завочна. Чэмпіёны Еўропы ў 15:00 згуляюць з Марока. Прамыя трансляцыі ўсіх гульняў глядзіце на тэлеканале "Беларусь 5".

Агляды ўсіх сустрэч чэмпіянату свету глядзіце на YouTube-канале "Беларусь 5" і ў нашых сацыяльных сетках.