Чэмпіянат свету па футболе - 2018. Расклад трансляцый на 18 чэрвеня

18 июня 2018

Чарговая сенсацыя на чэмпіянаце свету па футболе ў Расіі. Зборная Германіі ў стартавай гульне саступіла мексіканцам. Вынік вызначыў гол Ласаны, забіты яшчэ ў першым тайме. Учора турнірную барацьбу распачалі і пяціразовыя ўладальнікі Кубка свету бразільцы. У першым туры ім таксама сенсацыйна не скарылася зборная Швейцарыі 1:1. А каманда Сербіі мінімальна перамагла Коста-Рыку.

Пяты дзень на чэмпіянаце свету ў Расіі без гучных афіш. У квартэце F згуляюць Швецыя і Паўднёвая Карэя. Гэтую сустрэчу "Беларусь 5" пакажа ў 14:50. Далей два матчы групы G. У 17:50 - Бельгія - Панама, а ў 20:50 - Туніс - Англія.