Чэмпіянат свету па футболе - 2018.Беларусы і расіяне: хварэем разам!

20 июня 2018

Фота прэм'ер-міністр Расіі апублікаваў у сваім Instagram. Дзмітрый Мядзведзеў напісаў: "Разам з беларускім калегам Андрэем Кабяковым хварэлі за Расію ў Мінску пасля Вышэйшага Дзяржсавета"... Напярэдадні зборная нашых усходніх суседзяў адкрывала другі тур чэмпіянату свету па футболе. Матч зрабіў сапраўдны фурор: Расія - Егіпет, 3:1. Расія стала першай камандай на гэтым чэмпіянаце свету, якая выйшла ў плэй-оф. Такога ў гісторыі расійскага футбола яшчэ не было.