Яшчэ адна магчымасць папоўніць медальны актыў чэмпіянату свету па біятлоне. У Славеніі сёння пройдзе жаночая індывідуальная гонка. Нашу краіну прадставяць Ганна Сола, Дзінара Алімбекава, Алена і Ірына Кручынкіны. За выступленнем беларускіх спартсменак сочым на тэлеканале "Беларусь 5" і "Беларусь 5. Інтэрнэт" у прамым эфіры. Пачатак трансляцыі ў 13:55.













