Чэмпіянат свету па біятлоне стартаваў у Паклюцы

10 февраля 2021

У славенскай Паклюцы афіцыйна стартаваў чэмпіянат свету па біятлоне. Змяшаная эстафета - першы від праграмы. На дыстанцыі ўжо капітан каманды Антон Смольскі, які перадасць эстафету Сяргею Бачарнікаву. Далей дзяўчаты: у беларусак гэта Алена Кручынкіна і Дзінара Алімбекава. Адзначым, у студзені ў Аберхофе ў гэтым жа відзе праграмы нашы атлеты спыніліся за крок ад п'едэстала (адсюль чацвёрты стартавы нумар). Беларускі квартэт поўны рашучасці палепшыць вынік.

За прамой трансляцыяй гонкі сачыце на тэлеканалах "Беларусь 5" і "Беларусь 5. Інтэрнэт".