Чэмпіянат свету па біятлоне сёння працягнецца жаночай індывідуальнай гонкай на 15 кіламетраў

12 марта 2019
Чэмпіянат свету па біятлоне ў шведскім Эстэрсундзе працягнецца сёння жаночай індывідуальнай гонкай на 15 кіламетраў. У складзе зборнай Беларусі на дыстанцыю выйдуць Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава, а таксама Ірына і Алена Кручынкіны. Усяго ў старт-лісце 95  біятланістак. Прамая трансляцыя гонкі пачнецца на "Беларусь 5" у 17:20.