Чэмпіянат свету па біятлоне прадоўжыцца дзвюма спрынтарскімі гонкамі

5 марта 2016

З Надзеяй на п'едэстал. Чэмпіянат свету па біятлоне ў нарвежскім Халменколене сёння прадоўжыцца дзвюма спрынтарскім гонкамі. Беларускія балельшчыкі разлічваюць на чэмпіёнку Еўропы гэтага сезона Надзею Скардзіну. У лідара нашай зборнай 54-ты стартавы нумар. Таксама ў спаборніцтвах жанчын Беларусь прадставяць Ірына Крыўко, Анастасія Дубарэзава і Ганна Сола. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" у 16:20. Мужчынская гонка пачнецца ў 13:30. Тут хварэем за Рамана Ялётнава, Уладзіміра Чапеліна, Аляксандра Дарожку і Максіма Вараб'я.