Чэмпіянат Еўропы ў Раўбічах сёння працягнецца спрынтарскімі гонкамі

29 февраля 2020
Сёння будзем сачыць і за нашымі лыжнымі спартсменамі. Дзвюма спрынтарскімі гонкамі ў Раўбічах працягнецца чэмпіянат Еўропы па біятлоне. Першымі на старт выйдуць мужчыны. У заяўку зборнай Беларусі трапілі шэсць страляючых лыжнікаў - Віктар Крыўко, Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў, Максім Варабей і Ягор Казарынаў. "Беларусь 5" пачне прамую трансляцыю ў 12 гадзін. У 15:20 тут  жа - жаночая гонка, дзе нашу краіну прадставяць Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, сёстры Алена і Ірына Кручынкины, а таксама Адэліна Сабітава. Пакуль у скарбонцы зборнай Беларусі адна ўзнагарода - золата Сяргея Бачарнікава ў суперспрынце.