Чэмпіянат Еўропы па сучасным пяцібор'і завяршаецца сёння ў Мінску і Ратамцы

24 июля 2017

Лепшыя пяціборцы Еўропы ў фінальны дзень чэмпіянату ў Мінску і Ратамцы разыграюць медалі ў змяшанай эстафеце. Зборную Беларусі прадставяць Кацярына Арол і Павел Ціханаў.

Пакуль у скарбонцы нашай зборнай тры ўзнагароды, у тым ліку золата Анастасіі Пракапенкі. Напярэдадні прайшлі спаборніцтвы мужчын, дзе лепшым сярод беларусаў стаў Ціханаў, які заняў 11-е месца. Золата чэмпіянату Еўропы заваяваў Аляксандр Лясун.