Чэмпіянат Еўропы па сучасным пяцібор'і сёння працягнецца ў Мінску і Ратамцы

19 июля 2017

У другі дзень спаборніцтваў - мужчынская эстафета. За нашу каманду выступяць Мікалай Гаяноўскі і Аляксандр Поўпе. Нагадаем, учора жанчыны - Кацярына Арол і Таццяна Халдоба ў аналагічнай дысцыпліне заваявалі бронзу. Спаборніцтвы працягнуцца да 24 ліпеня, а заўтра пройдуць індывідуальныя старты.