Чэмпіянат Еўропы па плаванні на кароткай вадзе. Дзень трэці

6 Снежня 2019
Адразу сем беларусаў сёння будуць змагацца за ўзнагароды на чэмпіянаце Еўропы па плаванні на кароткай вадзе. За трэцім днём кантынентальнага форуму ў Глазга таксама можна будзе назіраць на спартыўным канале. Адзін з лідараў нашай каманды - Ілья Шымановіч - выступіць на стометроўцы брасам, таксама разлічваем на паспяховы заплыў на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем у выкананні Яўгена Цуркіна, у жаночых спаборніцтвах Анастасія Шкурдай пераадолее 200 метраў на спіне. Прамая трансляцыя ранішняй сесіі пачнецца ў 12:30, а ў 21:45 "Беларусь 5" пакажа фінальныя заплывы. Нагадаем, пасля двух дзён чэмпіянату беларусы пакуль без медалёў.