Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях

4 марта 2017

Крысціна Ціманоўская кваліфікавалася ў паўфінал бегу на 60 метраў чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях. У сваім папярэднім забегу спартсменка паказала вынік 7,42 секунды. Працягвае барацьбу за медалі Міхаіл Абрамчук. У фінал наш штурхальнік ядра кваліфікаваўся з лепшым вынікам сезона - 19 метраў 99 сантыметраў. Аляксей Нічыпар завяршыў сваё выступленне з 21-м вынікам.