Чэмпіянат Еўропы па лёгкайатлетыцы ў памяшканні

7 марта 2021
І навіны апошніх хвілін. Максім Недасекаў прыносіць другі медаль зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. У скачках у вышыню наш спартсмен з першай спробы ўзяў 2 метры 33 сантыметры. Дзве спробы на 2 сантыметры вышэй не ўдаліся. Але Максім рызыкнуў і з першай жа спробы ўзяў 2 метры 37 сантыметраў. Гэта новы сусветны рэкорд . 

Напярэдадні позна ўвечары, нагадаем, бронзу заваявала Ірына Жук у скачках з шастом. Яе вынік - 4 метры 65 сантыметраў.Спаборніцтвы завершацца сёння. Прамая трансляцыя вячэрняй сесіі пачнецца на "Беларусь 5" у 18:55.