Чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы ў гэтыя дні прымае балгарская Варна

12 июня 2021

Заключны старт перад Алімпійскімі гульнямі для грацый. Чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы ў гэтыя дні прымае балгарская Варна. Сёння тут пройдуць фіналы ў асобных відах у практыкаваннях з абручом, мячом, булавамі і стужкай. Беларускую каманду прадставяць Аліна Гарнасько і Анастасія Салас. У 12:40 сочым за выступленнем са стужкай на "Беларусь 5".