Чэмпіянат Еўропы па гандболе. Беларусы супраць іспанцаў

20 января 2020
Нацыянальная каманда Беларусі, якая ўжо сярод 12-ці лепшых зборных кантынента,  літаральна ў гэтыя хвіліны праводзіць чарговы матч на чэмпіянаце Еўропы па гандболе. У чацвёртай сустрэчы асноўнага раўнда  нашай зборнай супрацьстаяць дзеючыя чэмпіёны турніру - іспанцы. Старт першага тайма застаўся за беларусамі, 5:2. Але пірэнейцы выраўнавалі ход сустрэчы і на перапынак пайшлі з мінімальнай перавагай, 17:16. У гэтыя хвіліны ідзе другая палова сустрэчы. Адзначым, пасля 3 гульняў  у актыве беларусаў адна перамога. Нашы гандбалісты маюць шанцы трапіць у алімпійскую кваліфікацыю. Праўда, аб вырашэнні гэтай задачы можна будзе гаварыць пазней. У сераду  гульня супраць Аўстрыі.