Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні закрые яркі гала-паказ

27 января 2019

На гэтым тыдні Мінск стаў цэнтрам фігурнага катання. Балельшчыкі чэмпіянату Еўропы разам са спартсменамі чатыры дні перажывалі самыя розныя эмоцыі: ад захаплення (калі фігурыстам удаваліся найскладаныя луцы або фліпы ў чатыры абароты) да прыкрасці (калі чаканні ад выступленняў не апраўдваліся). Гледачы на трыбунах "Мінск-Арэны" зразумелі гэты прыгожы і складаны від спорту. Аб гэтым гавораць штодзённыя аншлагі. І хаця ўсе медалі ўжо разыграныя, сёння зноў можна дакрануцца да мастацтва на лёдзе. Закрые кантынентальны форум гала-паказ. Гэта шоу прызёраў і пераможцаў спаборніцтваў. Па прагнозах, "Мінск-Арэна" зноў будзе запоўнена. Прамая трансляцыя паказальных выступленняў на тэлеканале "Беларусь 5". Пачатак у 15:00. Таксама ў 20:30 будзе паўтор шоу.