Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні. У Мінску названыя першыя пераможцы

25 января 2019

У Мінску названыя першыя пераможцы. Ванеса Джэймс і Морган Сіпрэ - уладальнікі першых залатых медалёў мінскага чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні. Пасля кароткай праграмы французскі дуэт займаў першую пазіцыю і здолеў набраць лепшую суму балаў па выніках і адвольнай праграмы. Серабро і бронза дасталіся расіянам.

Сёння ў барацьбу за медалі ўключацца танцавальныя пары, у тым ліку нашы Ганна Кублікава і Юрый Гуліцкі. Прамая трансляцыя пачнецца на "Беларусь 5" у 12:35. А ў 17:55 за другі камплект узнагарод мінскага чэмпіянату Еўропы паспрачаюцца жанчыны.