Чэмпіянат Еўропы па біятлоне ў Раўбічах сёння працягнецца эстафетамі

27 февраля 2020
Папоўніць медальную скарбонку і ў другі дзень чэмпіянату Еўропы па біятлоне будуць імкнуцца беларусы.

Гэтымі днямі форум кантынента прымаюць Раўбічы. Старт буйных спаборніцтваў апынуўся залатым для гаспадароў! Першае месца ў суперспрынце ў Сяргея Бачарнікава. Сёння спаборніцтвы працягнуцца эстафетамі. У сінгл-міксце за нашу зборную на лыжню выйдуць Ганна Сола і Віктар Крыўко, а ў змяшанай эстафеце рыхтуюцца да старту алімпійскія чэмпіёнкі - Дзінара Алімбекава, Ірына Крыўко, а таксама Антон Смольскі і Сяргей Бачарнікаў - ён ужо чэмпіён Еўропы і, вядома, разлічвае падняцца на п'едэстал з камандай. Падтрымка роднай публікі надае сіл, адзначаюць атлеты.

Такім чынам, расклад гонак на вашых экранах, абедзве - у прамым эфіры "Беларусь 5". Для тых жа, хто плануе паглядзець біятлон ужывую, запушчаныя хуткасныя аўтобусы, з раскладам якіх можаце азнаёміцца на сайце Мінсктранса. Таксама ў праграме чэмпіянату Еўропы спрынты і гонкі праследавання. Завершацца спаборніцтвы ў нядзелю.