Моладзевая зборная Беларусі рыхтуецца правесці чарговы паядынак у рамках адбору на чэмпіянат Еўропы-2021. У Жодзіне дружына Сяргея Яромкі пазмагаецца з аднагодкамі з Кіпра. Тэлеканал "Беларусь 5. Інтэрнэт" пакажа сустрэчу ў прамым эфіры, пачатак у 18:00. Беларусь пакуль на чацвёртым месцы сёмай групы, кіпрыёты - пятыя.
Чэмпіянат Еўропы - 2021. Моладзевыя зборныя
9 октября 2020













