Чэмпіянат Беларусі па хакеі. "Юнацтва" супраць "Металурга"
26 марта 2021
Мінскае "Юнацтва" ўжо сёння можа аформіць выхад у фінал Кубка Прэзідэнта па хакеі. На лёдзе "Чыжоўка-Арэны" дзеючыя ўладальнікі трафея правядуць пяты матч паўфінальнага супрацьстаяння са жлобінскім "Металургам". Гаспадары вядуць у серыі да 4 перамог з лікам 3:1. "Беларусь 5" пакажа паядынак у прамым эфіры. Пачатак трансляцыі ў 6 вечара. Нагадаем, напярэдадні першым фіналістам стаў "Гомель".













